# Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 1 сентября 2026 г. № 445

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:  
шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад  
у развіццё газіфікацыі краіны, надзейнае забеспячэнне спажыўцоў газападобным  
і тарфяным палівам:

|  Лябедскую Ганну Альфрэдаўну | – начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела філіяла «Баранавіцкае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»  |
| --- | --- |
|  Салаўёва Алега Міхайлавіча | – дырэктара філіяла «Магілёўскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз»  |
|  Цімашэнка Аксану Іванаўну | – вядучага інжынера па ахове працы філіяла «Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Антонаўка- Агра» рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблгаз»  |
|  Швайдюка Міхаіла Уладзіміравіча | – вадзіцеля аўтамабіля філіяла «Слонімскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз»  |

шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Брэсцкай вобласці:

|  Кухту Валерыя Уладзіміравіча | – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці аддзялення Расна адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі»  |
| --- | --- |
|  Літвінкевіча Васілія Паўлавіча | – першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Столінскага райвыканкама  |
|  Сямашку Аляксандра Віктаравіча | – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Велікасельскае Агра»  |
|  Яраша Аляксандра Аляксандравіча | – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Крошын»  |

значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, бездакорную службу, высокі прафесіяналізм Тэртэля Івана Станіслававіча, Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

**Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь**

**А.Турчын**



---

Источник: <https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=C22600445>

Юридически значима редакция на pravo.by.

