Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 сентября 2026 г. № 458
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад
у развіццё лясной гаспадаркі:
| Крывіцкага Рыгора Георгіевіча | – вядучага інжынера-таксатара лесаўпарадкавальнай партыі № 6 2-й Мінскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі лесаўпарадкавальнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзяржлес» |
|---|---|
| Мітрафанава Андрэя Барысавіча | – трактарыста на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Тумілавіцкага вопытна-вытворчага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Глыбоцкі вопытны лясгас» |
| Радчэнку Дзмітрыя Канстанцінавіча | – машыніста тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Горацкі лясгас» |
| Сідзельнікаву Аксану Валер’еўну | – загадчыка цэнтральнай аналітычнай лабараторыі ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насеневодчы цэнтр» |
| Смольніка Сяргея Мікалаевіча | – вальшчыка лесу Плешчаніцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лагойскі лясгас» |
| Трахімчыка Аляксандра Міхайлавіча | – начальніка пастаяннага ляснога гадавальніка дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Шчучынскі лясгас» |
| Фаміна Дзмітрыя Сяргеевіча | – машыніста тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Крупскі лясгас» |
асобыя дасягненні ва ўмацаванні законнасці, правапарадку і абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь:
| Мігуна Аляксандра Аркадзьевіча | – начальніка ўпраўлення працэсуальнага кантролю за расследаваннем злачынстваў у сферы карупцыі і эканомікі галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю цэнтральнага апарату Следчага камітэта, палкоўніка юстыцыі |
|---|---|
| Радзівона Дзмітрыя Аляксандравіча | – начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарату Следчага камітэта, палкоўніка юстыцыі |
шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё нафтаправоднага транспарту работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтранснафта Дружба»:
| Сазонава Вадзіма Дзмітрыевіча | – трубаправодчыка лінейнага аварыйна-аднаўленчай службы філіяла «Лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя «Полацк» |
|---|
Унукава Андрэя Пятровіча – слесара механазборачных работ рамонтна-механічнага ўчастка філіяла «Цэнтральная база вытворчага абслугоўвання»
шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Байдзенку Аляксандра Мікалаевіча, токара рамонтна-механічнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі цэментны завод»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Краскоўскага Аляксея Слававіча, дырэктара філіяла Віцебскае мантажнае ўпраўленне адкрытага акцыянернага таварыства «ПРАМТЭХМАНТАЖ».
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
А.Турчын