Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 сентября 2026 г. № 469
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны
асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці:
| Аляксейчыка Андрэя Генадзьевіча | – механіка трактарнага парка адкрытага акцыянернага таварыства «Кухчыцы» |
|---|---|
| Колясеня Дзяніса Сяргеевіча | – старшыню Мінскага райвыканкама |
| Прымачэнку Сяргея Анатольевіча | – старшыню камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама |
значны асабісты ўклад у распрацоўку высокаэфектыўнага інавацыйнага абсталявання для перапрацоўкі мінеральных матэрыялаў у горна-абагачальнай, будаўнічай, хімічнай галінах прамысловасці работнікаў філіяла «Навукова-тэхнічны цэнтр» адкрытага акцыянернага таварыства «НВА Цэнтр»:
| Красільнікава Уладзіміра Аляксандравіча | – начальніка аддзела навукова-даследчых работ па абагачальных і аэрадынамічных працэсах і абсталяванні |
|---|---|
| Шэпеля Сяргея Раманавіча | – начальніка бюро трываласці і САПР аддзела навукова-даследчых работ па абагачальных і аэрадынамічных працэсах і абсталяванні |
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё г. Мінска Корзуна Алега Уладзіміравіча, намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
А.Турчын