Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 сентября 2026 г. № 478
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай
вытворчасці Гродзенскай вобласці:
| Кухарчыка Дзмітрыя Аляксандравіча | – галоўнага інжынера-механіка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Пагранічны-Агра» |
|---|---|
| Паўлюкевіч Іну Іванаўну | – вядучага агранома па насенняводстве адкрытага акцыянернага таварыства «Васілішкі» |
высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці беларускага трактарабудавання, распрацоўку сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі Кавальчука Сяргея Віктаравіча, галоўнага канструктара – начальніка ўпраўлення канструктарска-эксперыментальных работ № 1 адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі трактарны завод»;
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Клешчука Дзмітрыя Міхайлавіча, намесніка дырэктара – галоўнага інжынера адкрытага акцыянернага таварыства «Ольса»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё ліфтавага машынабудавання Філімонава Віталія Віктаравіча, слесара-інструментальшчыка інструментальнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у вытворчасць электрычнага транспарту Шчарбовіча Віктара Іванавіча, электрагазаваршчыка агрэгатна-механічнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш».
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
А.Турчын