# Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 сентября 2026 г. № 492

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за: шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення:

|  Глыздову Таццяну Міхайлаўну | – настаўніка рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Ліда»  |
| --- | --- |
|  Кнырова Дзмітрыя Віктаравіча | – педагога дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Аршанскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»  |

высокі прафесіяналізм, плённую навукова-педагагічную дзейнасць у галіне эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Анціпаву Кацярыну Анатольеўну, прафесара кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Астрогу Віктара Аляксандравіча, загадчыка кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

высокі прафесіяналізм, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў Усаву Кацярыну Валер’еўну, начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры.

**Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь**

**А.Турчын**



---

Источник: <https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=C22600492>

Юридически значима редакция на pravo.by.

