# Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 октября 2026 г. № 535

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за: шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва Ключановіча Валерыя Іосіфавіча, урача-гігіеніста (загадчыка аддзялення) аддзялення сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»;

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значныя заслугі ў вытворчай дзейнасці Шукайлу Аляксандра Сяргеевіча, першага намесніка кіраўніка дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Брэст».

**Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь**

**А.Турчын**



---

Источник: <https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=C22600535>

Юридически значима редакция на pravo.by.

