# Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 ноября 2026 г. № 588

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за: шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё перапрацоўчай прамысловасці:

|  Сенкевіча Андрэя Леанардавіча | – наладчыка абсталявання ў вытворчасці харчовай прадукцыі ўчастка харчовых канцэнтратаў адкрытага акцыянернага таварыства «Лідскія харчовыя канцэнтраты»  |
| --- | --- |
|  Шанціленку Дзмітрыя Віктаравіча | – машыніста-рэгуліроўшчыка цыгарэтна-папяроснага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»  |

шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Гумянюк Таццяну Мікалаеўну, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства – начальніка ўпраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і аховы раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

**Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь**

**А.Турчын**



---

Источник: <https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=C22600588>

Юридически значима редакция на pravo.by.

