Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация
прочее новый

Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанні супрацоўніцтва пры абмене дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю

Версия от 2026-09-19T06:03:08Z UTC · 2026-09-19T06:03:08Z

Меморандум Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 17 апреля 2008 г.

Национальнай правовой Інтернет-портал Рэспублікі Беларусь, 19.09.2026, 12-1/4305

Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанні супрацоўніцтва пры абмене дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю

Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанню супрацоўніцтва пры абмене дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю

Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь і Галоўная мытная адміністрацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі (якія называюцца ў далейшым Бакамі),

пацвярджаючы, што рэгулярны абмен дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю палепшыць развіццё двухбаковага гандлю паміж дзвюма краінамі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі ў межах сваёй кампетэнцыі абменьваюцца дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю на ўзроўні 6 знакаў Гарманізаванай сістэмы па краінах (па краіне прызначэння для экспарту, па краіне паходжання для імпарту) з вызначэннем колькасці і вартасці тавару за паўгоддзе.

Артыкул 2

Стварэнне метадалагічных і тэхнічных умоў, якія тычацца перадачы дадзеных, якія адзначаны ў Артыкуле 1 дадзенага Мемарандума аб узаемапаразуменні (далей – МАУ), будзе ўзгоднена Бакамі праз іх упаўнаважаных прадстаўнікоў, спіс якіх з’яўляецца дадаткам да гэтага МАУ.

Артыкул 3

Бакі прызначылі сваіх упаўнаважаных прадстаўнікоў, як вызначана ў дадатку, для ажыццяўлення кантактаў адзін з адным пры выкананні гэтага МАУ. Бакі неадкладна паведамляюць адзін аднаму ў выпадку змянення складу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў.

Артыкул 4

Бакі бяруць абавязацельства выкарыстоўваць дадзеныя, якія атрыманы ў адпаведнасці з Артыкулам 1 гэтага МАУ, выключна ў мытных мэтах.

Інфармацыя, якая атрымана адным з Бакоў, не можа выкарыстоўвацца для іншых мэтаў, пакуль не атрыманы пісьмовы дазвол Боку, які даў інфармацыю.

Такая інфармацыя носіць канфідэнцыяльны характар і ёй павінна быць дадзена такая ж ахова, як забяспечваецца айчыннай інфармацыі такога ж роду айчынным заканадаўствам краіны Боку, які яе атрымлівае.

Артыкул 5

Бакі дамаўляюцца, што англійская мова будзе выкарыстоўвацца ў якасці іх рабочай мовы і што праз сваіх упаўнаважаных прадстаўнікоў яны:

  • – будуць абменьвацца спісамі краін і кодамі тавараў,
  • – вызначаць метадалагічныя і тэхнічныя ўмовы, якія тычацца абмену статыстычнымі дадзенымі, а таксама фармат дадзеных.

Артыкул 6

На падставе статыстычнай інфармацыі, якая дадзена ў адпаведнасці з Артыкулам 1 гэтага МАУ, Бакі праводзяць супастаўляльны аналіз. Па рэзультатах аналізу Бакі абменьваюцца інфармацыяй аб таварных пазіцыях, па якіх маюцца разыходжанні ў дадзеных статыстыкі, і пры неабходнасці па пісьмовым запыце запытваючага Боку можа быць накіравана дадатковая інфармацыя для выяўлення прычын такіх разыходжанняў.

Прадстаўнікі Бакоў сустракаюцца пры неабходнасці для абмеркавання пытанняў, якія тычацца рэалізацыі МАУ і аналізу прычын разыходжанняў у дадзеных, праз год пасля падпісання гэтага МАУ.

Артыкул 7

У гэты МАУ па ўзаемнай згодзе Бакоў могуць уносіцца змяненні і дапаўненні.

Артыкул 8

Гэты МАУ ўступае ў сілу з даты яго падпісання.

Здзейснена ў Пекіне 17 красавіка 2008 года ў двух экзэмплярах на беларускай, кітайскай і англійскай мовах, усе тэксты з’яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі. У выпадку рознагалоссяў пры тлумачэнні гэтага МАУ перавагу будзе мець тэкст на англійскай мове.

Любы Бок можа паведаміць іншаму Боку аб сваім рашэнні спыніць дзеянне гэтага МАУ ў любы час шляхам накіравання пісьмовага паведамлення. Гэты МАУ спыняе сваё дзеянне праз шэсць месяцаў пасля даты атрымання другім Бокам паведамлення.

За Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь

Подпіс

За Галоўную мытную адміністрацыю Кітайскай Народнай Рэспублікі

Подпіс

Тип
прочее (все акты типа)
Регистрационный номер
12-1/4305
Принят
Зарегистрирован
Опубликован
Идентификатор (p0)
I00800082
Версия снапшота
2026-09-19T06:03:08Z
Источник
pravo.by — карточка акта

История версий

  1. 2026-09-19T06:03:08Z текущая