# Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанні супрацоўніцтва пры абмене дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю


Меморандум Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 17 апреля 2008 г.

Национальнай правовой Інтернет-портал Рэспублікі Беларусь, 19.09.2026, 12-1/4305

## Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанні супрацоўніцтва пры абмене дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю

Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанню супрацоўніцтва пры абмене дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю

Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь і Галоўная мытная адміністрацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі (якія называюцца ў далейшым Бакамі),

пацвярджаючы, што рэгулярны абмен дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю палепшыць развіццё двухбаковага гандлю паміж дзвюма краінамі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

## Артыкул 1

Бакі ў межах сваёй кампетэнцыі абменьваюцца дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю на ўзроўні 6 знакаў Гарманізаванай сістэмы па краінах (па краіне прызначэння для экспарту, па краіне паходжання для імпарту) з вызначэннем колькасці і вартасці тавару за паўгоддзе.

## Артыкул 2

Стварэнне метадалагічных і тэхнічных умоў, якія тычацца перадачы дадзеных, якія адзначаны ў Артыкуле 1 дадзенага Мемарандума аб узаемапаразуменні (далей – МАУ), будзе ўзгоднена Бакамі праз іх упаўнаважаных прадстаўнікоў, спіс якіх з’яўляецца дадаткам да гэтага МАУ.

## Артыкул 3

Бакі прызначылі сваіх упаўнаважаных прадстаўнікоў, як вызначана ў дадатку, для ажыццяўлення кантактаў адзін з адным пры выкананні гэтага МАУ. Бакі неадкладна паведамляюць адзін аднаму ў выпадку змянення складу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў.

## Артыкул 4

Бакі бяруць абавязацельства выкарыстоўваць дадзеныя, якія атрыманы ў адпаведнасці з Артыкулам 1 гэтага МАУ, выключна ў мытных мэтах.

Інфармацыя, якая атрымана адным з Бакоў, не можа выкарыстоўвацца для іншых мэтаў, пакуль не атрыманы пісьмовы дазвол Боку, які даў інфармацыю.

Такая інфармацыя носіць канфідэнцыяльны характар і ёй павінна быць дадзена такая ж ахова, як забяспечваецца айчыннай інфармацыі такога ж роду айчынным заканадаўствам краіны Боку, які яе атрымлівае.

## Артыкул 5

Бакі дамаўляюцца, што англійская мова будзе выкарыстоўвацца ў якасці іх рабочай мовы і што праз сваіх упаўнаважаных прадстаўнікоў яны:

- – будуць абменьвацца спісамі краін і кодамі тавараў,
- – вызначаць метадалагічныя і тэхнічныя ўмовы, якія тычацца абмену статыстычнымі дадзенымі, а таксама фармат дадзеных.

## Артыкул 6

На падставе статыстычнай інфармацыі, якая дадзена ў адпаведнасці з Артыкулам 1 гэтага МАУ, Бакі праводзяць супастаўляльны аналіз. Па рэзультатах аналізу Бакі абменьваюцца інфармацыяй аб таварных пазіцыях, па якіх маюцца разыходжанні ў дадзеных статыстыкі, і пры неабходнасці па пісьмовым запыце запытваючага Боку можа быць накіравана дадатковая інфармацыя для выяўлення прычын такіх разыходжанняў.

Прадстаўнікі Бакоў сустракаюцца пры неабходнасці для абмеркавання пытанняў, якія тычацца рэалізацыі МАУ і аналізу прычын разыходжанняў у дадзеных, праз год пасля падпісання гэтага МАУ.

## Артыкул 7

У гэты МАУ па ўзаемнай згодзе Бакоў могуць уносіцца змяненні і дапаўненні.

## Артыкул 8

Гэты МАУ ўступае ў сілу з даты яго падпісання.

Здзейснена ў Пекіне 17 красавіка 2008 года ў двух экзэмплярах на беларускай, кітайскай і англійскай мовах, усе тэксты з’яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі. У выпадку рознагалоссяў пры тлумачэнні гэтага МАУ перавагу будзе мець тэкст на англійскай мове.

Любы Бок можа паведаміць іншаму Боку аб сваім рашэнні спыніць дзеянне гэтага МАУ ў любы час шляхам накіравання пісьмовага паведамлення. Гэты МАУ спыняе сваё дзеянне праз шэсць месяцаў пасля даты атрымання другім Бокам паведамлення.

**За Дзяржаўны мытны камітэт**
**Рэспублікі Беларусь**

**Подпіс**

**За Галоўную мытную адміністрацыю**
**Кітайскай Народнай Рэспублікі**

**Подпіс**



---

Источник: <https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=I00800082>

Юридически значима редакция на pravo.by.

