# Аб узнагароджанні


Указ Президента Республики Беларусь от 7 октября 2026 г. № 354

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, уклад у развіццё ваенна-прамысловага комплексу, умела арганізаваныя і дасканалыя дзеянні па ўсебаковым, поўным і аб’ектыўным расследаванні злачынстваў, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ узнагародзіць:

ордэнам Працоўнай Славы

Балігатава Аляксандра Васільевіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Кідма тэк»

ордэнам «За службу Радзіме» III ступені

Любаскіна Уладзіслава Аляксандравіча – начальніка следчага ўпраўлення ўпраўлення Следчага камітэта па г. Мінску, палкоўніка юстыцыі

медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»

Валынца Уладзіміра Мікалаевіча – начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць уласнасці галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарату Следчага камітэта, палкоўніка юстыцыі

Кузьміч Іну Сямёнаўну – следчага па асабліва важных справах 1-га следчага аддзялення Фрунзенскага (г. Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта, падпалкоўніка юстыцыі

Матусевіча Андрэя Аляксандравіча – начальніка Кастрычніцкага (г. Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта, палкоўніка юстыцыі

Саскевіч Таццяну Сяргееўну – следчага па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі следчага ўпраўлення ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, маёра юстыцыі

Старавойтава Сяргея Васільевіча – начальніка аддзела па расследаванні злачынстваў супраць уласнасці следчага ўпраўлення ўпраўлення Следчага камітэта па г. Мінску, падпалкоўніка юстыцыі

Шастак Таццяну Эдуардаўну – старшага следчага аддзела па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі следчага ўпраўлення ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, маёра юстыцыі

медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»

Радкевіча Сяргея Аляксандравіча – старшага інструктара па ваджэнні пажарнай машыны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Бярозаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», старшага прапаршчыка ўнутранай службы (пасмяротна)

медалём «За працоўныя заслугі»

|  Сухаверскага Дзмітрыя Валер’евіча | – начальніка вытворчасці – начальніка 2-га ўпраўлення вытворчага падраздзялення «СТАНЬКАВА» адкрытага акцыянернага таварыства «Кідма тэк»  |
| --- | --- |
|  Цітавец Марыну Юр’еўну | – намесніка дырэктара па будаўніцтве адкрытага акцыянернага таварыства «Кідма тэк»  |

**Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь**

**А.Лукашэнка**



---

Источник: <https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=P32600354>

Юридически значима редакция на pravo.by.

