Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30 сентября 2026 г. № 111
На падставе часткі трэцяй пункта 9 артыкула 189 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
- Устанавіць форму пасведчання народнага майстра згодна з дадаткам.
- Пасведчанні народнага майстра, выдадзеныя да ўступлення ў сілу дадзенай пастановы, дзейнічаюць да сканчэння тэрміну надання статусу народнага майстра.
- Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2016 г. № 61 «Аб устанаўленні формы пасведчання народнага майстра».
- Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр
М.С.Маркаў
Дадатак да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 30.09.2026 № 111
Форма
ПАСВЕДЧАННЕ народнага майстра
| МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ | МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ | |
|---|---|---|
| месца для фотаздымка | _____ | ПАСВЕДЧАННЕ НАРОДНАГА МАЙСТРА № _____ |
| (прозвішча) | _____ | |
| (асабістае імя) | (від народных мастацкіх рамёстваў) | |
| _____ | Рашэнне аб наданні статусу народнага майстра | |
| (імя па бацьку (калі такое маецца)) | ад _____ 20 _____ г. № _____ | |
| Міністр культуры Рэспублікі Беларусь | Статус народнага майстра нададзены | |
| _____ | _____ | |
| (подпіс, ініцыялы, прозвішча) | (тэрмін, на які нададзены статус народнага майстра, або бестэрмінова) | |
| М.П. |