# Аб пасведчанні народнага майстра


Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30 сентября 2026 г. № 111

На падставе часткі трэцяй пункта 9 артыкула 189 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавіць форму пасведчання народнага майстра згодна з дадаткам.
2. Пасведчанні народнага майстра, выдадзеныя да ўступлення ў сілу дадзенай пастановы, дзейнічаюць да сканчэння тэрміну надання статусу народнага майстра.
3. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2016 г. № 61 «Аб устанаўленні формы пасведчання народнага майстра».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр

М.С.Маркаў

Дадатак да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 30.09.2026 № 111

Форма

## ПАСВЕДЧАННЕ народнага майстра

|  МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ |   | МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ  |
| --- | --- | --- |
|  месца для фотаздымка | _____ | ПАСВЕДЧАННЕ НАРОДНАГА МАЙСТРА № _____  |
|   |  (прозвішча) | _____  |
|   |  (асабістае імя) | (від народных мастацкіх рамёстваў)  |
|   | _____ | Рашэнне аб наданні статусу народнага майстра  |
|   | (імя па бацьку (калі такое маецца)) | ад _____ 20 _____ г. № _____  |
|  Міністр культуры Рэспублікі Беларусь |   | Статус народнага майстра нададзены  |
|  _____ |   | _____  |
|  (подпіс, ініцыялы, прозвішча) |   | (тэрмін, на які нададзены статус народнага майстра, або бестэрмінова)  |
|  М.П. |   |   |



---

Источник: <https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=W22645359>

Юридически значима редакция на pravo.by.

