- У гэтым Кодэксе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрміны i iх азначэннi:
1.1. аб’ект культурнай iнфраструктуры – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне i iншая нерухомая маёмасць, якiя прызначаны (выкарыстоўваюцца) для ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi;
1.2. арганiзацыя культуры – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасцi асноўнай дзейнасцi культурную дзейнасць;
1.3. гісторыка-культурная каштоўнасць – культурная каштоўнасць, якая мае адметныя духоўныя, мастацкія, дакументальныя, архітэктурныя і (або) канструктыўныя вартасці і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
1.4. дзеяч культуры і мастацтва – работнік культуры і творчы работнік, якія маюць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь у сферы культуры і (або) іншыя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў сферы культуры;
1.5. карыстальнік гісторыка-культурнай каштоўнасці – юрыдычная асоба, за якой гісторыка-культурная каштоўнасць, частка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці замацаваны на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання;
1.6. культура – культурная спадчына і культурная дзейнасць;
1.7. культурная дзейнасць – дзейнасць па стварэнні, аднаўленні (адраджэнні), захаванні, ахове, вывучэнні, выкарыстанні, распаўсюджванні i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей, прадастаўленні культурных даброт, эстэтычным выхаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей, калі не вызначана іншае, – грамадзяне), арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, аказанні метадычнай дапамогі суб’ектам культурнай дзейнасці;
1.8. культурная каштоўнасць – створаныя (пераўтвораныя) чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльны аб’ект i нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае значэнне;
1.8¹. культурная спадчына – сукупнасць культурных каштоўнасцей;
1.9. культурны праект – сукупнасць дзеянняў, накіраваных на дасягненне вынікаў культурнай дзейнасці;
1.10. культурныя даброты – культурная каштоўнасць, што прадастаўляецца, работа і (або) паслуга, што выконваецца (аказваецца) юрыдычнай асобай, грамадзянінам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, для задавальнення духоўных і эстэтычных патрэбнасцей грамадзян, станаўлення і развіцця асобы;
1.11. мастацкая творчасць – стварэнне твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, іх выкананняў і (або) іх выкананне;
1.12. работнік культуры – грамадзянін, які ажыццяўляе культурную дзейнасць на пасадзе, прадугледжанай кваліфікацыйным даведнікам пасад служачых, якія заняты ў культуры, а таксама кіраўнік арганізацыі культуры, падраздзялення арганізацыі культуры, падраздзялення іншай юрыдычнай асобы, якое ажыццяўляе культурную дзейнасць, і яго намеснік (намеснікі), да службовых абавязкаў якога (якіх) адносяцца пытанні ажыццяўлення культурнай дзейнасці;
1.13. сфера культуры – галіна сацыяльнай сферы па ажыццяўленні і забеспячэнні культурнай дзейнасці ў адпаведнасці з напрамкамі, прадугледжанымі гэтым Кодэксам;
1.14. творчая дзейнасць – напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае мастацкую творчасць i iншую iнтэлектуальную дзейнасць, што завяршаецца з’яўленнем новага, які раней не існаваў, вынiку iнтэлектуальнай дзейнасцi ў сферы культуры;
1.15. творчы работнік – грамадзянін, які ажыццяўляе творчую дзейнасць самастойна або на падставах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, і незалежна ад таго, з’яўляецца ён членам творчага саюза ці не;
1.16. уласнік гісторыка-культурнай каштоўнасці – Рэспублiка Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка Рэспублiкi Беларусь, юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якім належаць правы валодання, карыстання і распараджэння гісторыка-культурнай каштоўнасцю, часткай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці;
1.17. частка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – асобны аб’ект (элемент) ці яго адасобленая доля (участак) у складзе матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
- Змест асобных тэрмінаў, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Кодэксе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Кодэкса.