# Статья 4. Прававое рэгуляванне адносін у сферы культуры


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Глава 2. ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ АДНОСІН У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ. ЗАКАНАДАЎСТВА АБ КУЛЬТУРЫ І ЯГО ДЗЕЯННЕ



1. Прававое рэгуляванне адносін у сферы культуры ажыццяўляецца заканадаўствам аб культуры, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

2. Заканадаўства аб культуры грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства.

3. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Кодэксам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
