# Статья 6. Дзеянне заканадаўства аб культуры па коле асоб


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Глава 2. ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ АДНОСІН У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ. ЗАКАНАДАЎСТВА АБ КУЛЬТУРЫ І ЯГО ДЗЕЯННЕ



Заканадаўства аб культуры, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і на юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, а таксама на замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, замежныя арганізацыі, якія знаходзяцца або ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь, і на міжнародныя арганізацыі і міждзяржаўныя ўтварэнні, якія ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
