Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы культуры:
забяспечвае правядзенне дзяржаўнай палітыкі;
зацвярджае дзяржаўныя мінімальныя сацыяльныя стандарты;
зацвярджае парадак стварэння (рэканструкцыі), прыёмкі, уліку і дэмантажу твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
зацвярджае парадак накіравання работнікаў культуры на навучанне (стажыроўку) за межы Рэспублікі Беларусь;
забяспечвае развіццё міжнароднага супрацоўніцтва;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.