Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 13. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства культуры ў сферы культуры

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

Міністэрства культуры ў сферы культуры:

праводзіць дзяржаўную палітыку;

каардынуе дзейнасць iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў;

распрацоўвае і рэалізуе дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;

вызначае агульную стратэгію развіцця гэтай сферы;

арганізуе міжнароднае супрацоўніцтва;

стварае дзяржаўныя арганізацыі культуры, садзейнічае развіццю іх матэрыяльна-тэхнічнай базы;

забяспечвае аказанне метадычнай дапамогі суб’ектам культурнай дзейнасці;

арганізуе і праводзіць культурныя мерапрыемствы;

арганізуе і садзейнічае правядзенню мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, вызначае методыку падрыхтоўкі і правядзення эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, якім пагражае знішчэнне ў выпадку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту, у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь;

запытвае і атрымлівае з дзяржаўных інфармацыйных сістэм (рэсурсаў) дзяржаўных органаў і арганізацый на бязвыплатнай аснове інфармацыю па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства культуры;

прымае меры па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці;

размяшчае сацыяльна-творчыя заказы;

забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў культуры, педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

Статья
13
Раздел
I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Глава
3. ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ І КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ