# Статья 14. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў у сферы культуры


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Глава 3. ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ І КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ



1. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў сферы культуры:

1.1. прымаюць удзел у правядзенні дзяржаўнай палітыкі;

1.2. ажыццяўляюць кіраванне ў сферы культуры на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

1.3. фарміруюць зацвярджаемыя адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры, якія прадугледжваюць фінансаванне гэтых мерапрыемстваў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў (мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў), і забяспечваюць іх выкананне;

1.4. ствараюць дзяржаўныя арганізацыі культуры, садзейнічаюць развіццю іх матэрыяльна-тэхнічнай базы;

1.5. арганізуюць і праводзяць культурныя мерапрыемствы;

1.6. арганiзуюць i садзейнiчаюць правядзенню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;

1.6¹. забяспечваюць выкананне ўстаноўленых праектамі зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей рэжымаў утрымання і выкарыстання тэрыторый нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

1.7. размяшчаюць сацыяльна-творчыя заказы;

1.8. ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

2. Іншыя дзяржаўныя органы прымаюць удзел у правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
