У мэтах стымулявання творчага пошуку суб’ектаў культурнай дзейнасці, падтрымкi творчых работнікаў, вырашэння iншых сацыяльна-культурных задач Мiнiстэрства культуры, іншыя дзяржаўныя органы маюць права размяшчаць у суб’ектаў культурнай дзейнасцi сацыяльна-творчыя заказы на стварэнне новых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, выкананняў, арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, аказанне іншых паслуг і выкананне работ у сферы культуры.
Размяшчэнне сацыяльна-творчага заказу ажыццяўляецца шляхам заключэння дагавора паміж Мiнiстэрствам культуры (iншым дзяржаўным органам) і іншым суб’ектам культурнай дзейнасцi.
Статья 17. Сацыяльна-творчыя заказы
Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z