# Статья 18. Падтрымка таленавітай моладзі


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Глава 3. ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ І КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ



1. У мэтах выяўлення, станаўлення, развіцця, рэалізацыі і захавання інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу моладзі, забеспячэння пераемнасці культурных традыцый Рэспублікі Беларусь дзяржава рэалізуе сістэму мер па падтрымцы таленавітай моладзі і стварэнні ўмоў для яе плённай дзейнасці.

2. У Рэспубліцы Беларусь арганізуюцца мерапрыемствы, у тым ліку конкурсы, накіраваныя на выяўленне таленавітай моладзі, праводзіцца пастаянны аналіз работы з такой моладдзю, вядзецца банк даных таленавітай моладзі.

3. Мерамі падтрымкі таленавітай моладзі з’яўляюцца прысуджэнне заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, прадастаўленне грамадзянам, уключаным у банк даных таленавітай моладзі, ільгот і гарантый у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

4. Фарміруе і вядзе банк даных таленавітай моладзі Міністэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.

Парадак фарміравання, вядзення і выкарыстання банка даных таленавітай моладзі ўстанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
