Фінансаванне ў сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння правоў грамадзян у сферы культуры, агульнадаступнасці культурных даброт і павышэння іх якасці, рэалізацыі напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры.
Фінансаванне ў сферы культуры ўключае наступныя крыніцы:
2.1. сродкі рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;
2.2. сродкі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;
2.3. сродкі фондаў, якія заснаваны юрыдычнымі асобамі і (або) грамадзянамі ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам для фінансавання культурнай дзейнасці;
2.4. сродкі суб’ектаў культурнай дзейнасці, у тым ліку спонсараў і мецэнатаў культуры, заснавальнiкаў арганізацый культуры, уласнікаў (карыстальнікаў) матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, іншых юрыдычных асоб і арганізацый, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, у тым ліку замежных і міжнародных, i іншых грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, – як уласныя, уключаючы сродкі, атрыманыя ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, так і пазыковыя сродкі;
2.5. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.