Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў заснавальнікаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў мецэнатаў культуры і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры, рэалізацыі дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.
Асаблівасці фінансавання асобных тыпаў дзяржаўных арганізацый культуры вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Статья 22. Асаблівасці фінансавання дзяржаўных арганізацый культуры
Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z