# Статья 22. Асаблівасці фінансавання дзяржаўных арганізацый культуры


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Глава 5. ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ



1. Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў заснавальнікаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў мецэнатаў культуры і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

2. Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры, рэалізацыі дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.

3. Асаблівасці фінансавання асобных тыпаў дзяржаўных арганізацый культуры вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
