# Статья 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Глава 5. ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ



1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры прадугледжвае стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці арганізацыямі культуры, іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

2. Не дапускаюцца неабгрунтаваныя скарачэнне або пагаршэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры.

3. Матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, фарміруецца зыходзячы з напрамкаў культурнай дзейнасці і ўключае зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканні, абсталяванне, тэхнічныя і іншыя сродкі, iншую маёмасць, неабходную для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці.

4. Дзяржаўныя органы садзейнічаюць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый культуры.

5. Асаблівасці фарміравання матэрыяльна-тэхнічнай базы некаторых тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, вызначаюцца гэтым Кодэксам і могуць прадугледжваць патрабаванні аб забеспячэнні пэўнай маёмасцю, неабходнай для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці. У выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, матэрыяльна-тэхнічная база пэўных відаў і тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дейнасць, павінна ўключаць фонды культурных каштоўнасцей, а таксама забяспечваць стварэнне ўмоў для іх захавання і выкарыстання.

6. У мэтах забеспячэння захаванасці дзяржаўнай маёмасці дзяржаўныя арганізацыі культуры, дзяржаўныя ўстановы адукацыі ў сферы культуры могуць ажыццяўляць у адпаведнасці з заканадаўствам аб страхавой дзейнасці страхаванне гэтай маёмасці за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
