# Статья 26. Задачы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Глава 6. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ



Задачамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца:

устанаўленне міжнародных адносін у сферы культуры;

азнаямленне сусветнай грамадскасці з беларускай нацыянальнай культурай і яе папулярызацыя;

узбагачэнне культурнага жыцця, далучэнне грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры;

умацаванне і развіццё культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і беларусамі замежжа;

захаванне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа;

інтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
