- Міжнародны культурны абмен закранае ўсе напрамкі культурнай дзейнасці і ажыццяўляецца паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі ў наступных формах:
1.1. арганізацыя і правядзенне дзён нацыянальнай культуры, дзён кіно, гастроляў, выставак і іншых культурных мерапрыемстваў;
1.2. стварэнне культурных цэнтраў;
1.3. устанаўленне кантактаў паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці;
1.4. накіраванне навучэнцаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры і работнікаў культуры на навучанне (стажыроўку);
1.5. арганізацыя моўных і краязнаўчых курсаў (школ), правядзенне семінараў па пытаннях культуры, мовы, гісторыі, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў у гэтай сферы;
1.6. абмен інфармацыяй аб правядзенні міжнародных культурных мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, забеспячэнне ўдзелу прадстаўнікоў замежных краін у такіх мерапрыемствах;
1.7. абмен друкаванымі выданнямі і іншымі матэрыяламі па пытаннях культурнай дзейнасці.
- Міжнародны культурны абмен можа таксама ажыццяўляцца ў іншых формах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, дагаворамі, якія заключаюцца паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і замежных краін, а таксама міжнароднымі, дзяржаўнымі і іншымі праграмамі, накіраванымі на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.