- У мэтах падтрымкі беларусаў замежжа ў сферы культуры Рэспубліка Беларусь спрыяе:
1.1. адкрыццю i дзейнасцi культурных цэнтраў Рэспублiкi Беларусь у краiнах пражывання беларусаў замежжа;
1.2. дзейнасці існуючых і стварэнню новых арганізацый культуры;
1.3. культурнаму абмену паміж Рэспублікай Беларусь і грамадскімі аб’яднаннямі (арганізацыямі) беларусаў замежжа;
1.4. выданню работ замежных і айчынных аўтараў па гісторыі і культуры Беларусi i беларусаў замежжа;
1.5. правядзенню ў Рэспубліцы Беларусь культурных мерапрыемстваў з удзелам беларусаў замежжа і ў краінах пражывання беларусаў замежжа – з удзелам беларускіх калектываў мастацкай творчасці, асобных выканаўцаў, іншых творчых работнікаў;
1.6. аказанню практычнай дапамогі беларусам замежжа ў захаванні нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці (забеспячэнне сцэнічнымі касцюмамі і музычнымі інструментамі, дзяржаўнай сімволікай, беларускамоўнымі выданнямі, слоўнікамі, фота-, аўдыя- i вiдэапрадукцыяй, аўдыя- i вiдэатэхнiкай і іншым);
1.7. арганізацыi сумеснай работы дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў Рэспублiкi Беларусь і грамадскіх аб’яднанняў (арганізацый) беларусаў замежжа па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей беларускага народа;
1.8. азнаямленню беларусаў замежжа з беларускай нацыянальнай культурай, гісторыяй Беларусі і вывучэнню беларусамі замежжа беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
1.9. рэалiзацыi iншых мер у адпаведнасцi з заканадаўствам аб беларусах замежжа.
- Для абмеркавання пытанняў узаемадзеяння з беларусамі замежжа пры Міністэрстве культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб беларусах замежжа можа стварацца кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа.