Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры маюць права на:
удзел у культурным жыцці;
дастойны ўзровень культурнага жыцця;
эстэтычнае выхаванне;
атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці;
свабоду творчай дзейнасці;
культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый;
свабоду аб’яднанняў у сферы культуры;
стварэнне арганізацый культуры;
абскарджанне дзеянняў арганізацый культуры і іх работнікаў, якія парушаюць правы грамадзян у сферы культуры;
ахову аўтарскага права і сумежных правоў;
увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей, у тым ліку вынікаў асабістай творчай дзейнасці, у парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза;
іншыя правы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.