- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры абавязаны:
1.1. берагчы гісторыка-культурную і археалагічную спадчыну;
1.2. паважаць дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь і нацыянальныя культурныя традыцыі;
1.2¹. захоўваць гістарычную памяць аб гераічным мінулым беларускага народа;
1.3. беражліва адносіцца да культурных каштоўнасцей, бібліятэчных і музейных фондаў;
1.4. паважаць і не парушаць правы іншых асоб у сферы культуры, у тым ліку паважаць культурныя традыцыі і мовы нацыянальных супольнасцей;
1.5. выконваць правілы наведвання (правілы карыстання) арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць;
1.6. выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
- Бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі абавязаны клапаціцца аб эстэтычным выхаванні і культурным развіцці дзяцей, далучэнні іх да культурных даброт і культурнай дзейнасці.