Права на ўдзел у культурным жыцці рэалізуецца шляхам ажыццяўлення культурнай дзейнасці, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і да карыстання імі.
Ажыццяўленне культурнай дзейнасці прадугледжвае:
2.1. свабоду выбару напрамкаў культурнай дзейнасці, напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці ў адпаведнасці са сваімі патрэбнасцямі, інтарэсамі і здольнасцямі (магчымасцямі);
2.2. магчымасць самастойна або сумесна з іншымі суб’ектамі культурнай дзейнасці ажыццяўляць культурную дзейнасць.
- Доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей і да карыстання імі прадугледжвае:
3.1. свабоду выбару віду культурных каштоўнасцей, а таксама формы далучэння да іх;
3.2. магчымасць наведвання (карыстання паслугамі) арганізацый культуры, аб’ектаў культурнай інфраструктуры ў мэтах азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення, у тым ліку ў выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі, на льготных умовах або бясплатна;
3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай інфармацыі, якая зафіксавана на матэрыяльных носьбітах або распаўсюджваецца сродкамі масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсамі;
3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;
3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей і работы з імі ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства;
3.6. стварэнне ўмоў інвалідам і іншым фізічна аслабленым асобам для забеспячэння доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і да карыстання імі.
- Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнічае ў адносінах да:
4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве і (або) знаходзяцца ў фондах арганізацый культуры, поўнасцю або часткова фінансуемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;
4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якіх належаць дзяржаве, арганізацыям культуры, поўнасцю або часткова фінансуемым з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлі ў грамадскі набытак.
Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула, можа быць абмежавана ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам зыходзячы са спецыфікі культурных каштоўнасцей і (або) пры стварэнні пагрозы іх далейшаму існаванню або захаванню.
Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы і парадак такога доступу (далучэння) вызначаюцца ўласнікам або ўладальнікам выключных правоў на культурныя каштоўнасці, калі іншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.