Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 39. Права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый.

  2. Грамадзяне, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і з’яўляюцца прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцей або выхадцамі з іншага культурнага асяроддзя, маюць права захоўваць і развіваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай, устанаўліваць культурныя сувязі з прадстаўнікамі адпаведных нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у замежных краінах, калі гэта не супярэчыць актам заканадаўства.

Статья
39
Раздел
II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Глава
7. ГРАМАДЗЯНЕ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ