# Статья 39. Права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Глава 7. ГРАМАДЗЯНЕ



1. Кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый.

2. Грамадзяне, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і з’яўляюцца прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцей або выхадцамі з іншага культурнага асяроддзя, маюць права захоўваць і развіваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай, устанаўліваць культурныя сувязі з прадстаўнікамі адпаведных нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у замежных краінах, калі гэта не супярэчыць актам заканадаўства.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
