- Творчыя работнікі могуць ажыццяўляць творчую дзейнасць:
1.1. самастойна, або на падставе працоўнага дагавора (кантракта) ці грамадзянска-прававога дагавора, або на падставе ўдзелу (членства) ці прыёму (запісу);
1.2. на прафесійнай аснове (як правiла, у якасцi асноўнага занятку, што прыносiць даход) або непрафесійнай (аматарскай) аснове (як правiла, у якасці дадатковага занятку, што можа прыносіць даход);
1.3. у калектыве або індывідуальна.
- Творчыя работнiкі маюць права на:
2.1. псеўданім;
2.2. выкарыстанне вынікаў сваёй творчай дзейнасці;
2.3. абарону ад скажэння іншымі асобамі вынікаў творчай дзейнасці;
2.4. атрыманне даходу ад сваёй творчай дзейнасці;
2.5. ажыццяўленне творчай дзейнасці сумесна з іншымі грамадзянамі;
2.6. ахову сакрэтаў прафесійнага майстэрства;
2.7. іншыя правы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
У мэтах стымулявання творчых работнікаў, папулярызацыі асабістых вынікаў іх творчай дзейнасці, павышэння прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве, а таксама выяўлення і заахвочвання талентаў рэгулярна праводзяцца рэспубліканскія і рэгіянальныя выстаўкі, іншыя культурныя мерапрыемствы.
У мэтах рэалізацыі і развіцця творчага патэнцыялу творчых работнікаў, забеспячэння пераемнасці нацыянальных культурных традыцый могуць стварацца дамы творчасцi, дамы лiтаратара (кампазiтара, архiтэктара i iншых творчых работнікаў), палацы i дамы мастацтваў, а таксама творчыя лабараторыi, творчыя майстэрнi, гасцёўнi і іншае.