Правы і абавязкі работнікаў культуры вызначаюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, лакальнымі прававымі актамі, працоўным дагаворам (кантрактам) і залежаць ад напрамку культурнай дзейнасці, што ажыццяўляе работнік культуры.
Работнікі культуры, акрамя дзеячаў культуры і мастацтва, падлягаюць атэстацыі не радзей за адзін раз у пяць гадоў, калі заканадаўчымі актамі не ўстаноўлена іншае.
Парадак правядзення атэстацыі работнікаў культуры вызначаецца актамі заканадаўства.
- Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыі.
Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыі і заканадаўствам аб працы.
У мэтах павышэння прафесійнай кампетэнтнасці работнікі культуры могуць накіроўвацца на навучанне (стажыроўку) за межы Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам аб адукацыі, заканадаўствам аб культуры і заканадаўствам аб працы.
Асобным катэгорыям работнікаў культуры можа аказвацца матэрыяльная падтрымка ў адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.