Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 47. Парадак стварэння і ліквідацыі (спынення дзейнасці) прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Парадак стварэння і ліквідацыі прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія з’яўляюцца арганізацыямі культуры, устанаўліваецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь і iншымi заканадаўчымi актамi.

  2. Парадак стварэння прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, устанаўліваецца іх заснавальнікам.

  3. Заснавальнікам прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны гэты калектыў.

  4. Заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны або на базе якой дзейнічае гэты калектыў.

Юрыдычная асоба, на базе якой дзейнічае непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці без стварэння падраздзялення ў структуры гэтай юрыдычнай асобы.

  1. Спыненне дзейнасці прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, ажыццяўляецца па рашэнні іх заснавальніка.
Статья
47
Раздел
II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Глава
8. КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ