Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 48. Падставы для ажыццяўлення дзейнасці ўдзельнікамі калектываў мастацкай творчасці

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Падставамі для ажыццяўлення дзейнасці ўдзельнікамі калектываў мастацкай творчасці, у тым ліку кіраўніком калектыву мастацкай творчасці, з’яўляюцца працоўны дагавор (кантракт), грамадзянска-прававы дагавор, удзел (членства) або прыём (запіс).

  2. Удзельнікі прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.

  3. Удзельнікі непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць у вольны ад працы або вучобы час на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запісу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу), за выключэннем кіраўніка гэтага калектыву, які, як правіла, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта). Падставы для ажыццяўлення дзейнасці кіраўніком непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці вызначаюцца ў залежнасці ад статусу гэтага калектыву.

  4. Удзельнікі аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства), за выключэннем кіраўніка гэтага калектыву, які можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора. Падставы для ажыццяўлення дзейнасці кіраўніком аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці вызначаюцца ў залежнасці ад статусу гэтага калектыву.

Статья
48
Раздел
II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Глава
8. КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ