# Статья 49. Кіраванне ў калектывах мастацкай творчасці


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Глава 8. КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ



1. Кіраванне ў калектывах мастацкай творчасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці са статусам калектыву мастацкай творчасці і з улікам асаблівасцей яго жанру і формы.

2. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці або непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія з’яўляюцца арганізацыямі культуры, ажыццяўляецца заснавальнікам калектыву і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з устаноўчым дакументам.

3. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы, непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы або клубным фарміраваннем, аўтэнтычным фальклорным калектыве мастацкай творчасці, які з’яўляецца клубным фарміраваннем, ажыццяўляецца заснавальнікам калектыву і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з устаноўчым дакументам і палажэннем, зацверджаным заснавальнікам калектыву.

4. У выпадку, калі кіраўнік прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы, непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца падраздзяленнем юрыдычнай асобы або клубным фарміраваннем, аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца клубным фарміраваннем, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта), ён назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам калектыву і нясе перад ім адказнасць за дзейнасць калектыву.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
