Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 52. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Установа культуры – арганiзацыя культуры, якая ствараецца ўласнiкам для ажыццяўлення кіраўнічых, сацыяльна-культурных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў сферы культуры i фiнансуецца ім поўнасцю або часткова.

  2. Установы культуры могуць быць дзяржаўнымі (рэспубліканскімі і камунальнымі) і прыватнымі.

  3. У якасці заснавальнікаў устаноў культуры могуць выступаць:

3.1. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

3.2. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;

3.3. дзяржаўныя органы, падпарадкаваныя і (або) падсправаздачныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства культуры і іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь;

3.4. мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы;

3.5. грамадзяне Рэспублікі Беларусь і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь;

3.6. замежныя краіны, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

  1. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры капітальнымі пабудовамі (будынкамi, збудаваннямі), памяшканнямі, абсталяваннем, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi.

  2. Перавод дзяржаўных устаноў культуры ў капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.

Статья
52
Раздел
II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Глава
9. АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ