Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 53. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Парадак стварэння, рэарганiзацыi i лiквiдацыi арганiзацый культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi актамі заканадаўства.

  2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганiзацыi культуры любых тыпаў звыш нарматываў, прадугледжаных дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi стандартамi ў сферы культуры.

  3. Пры планаваннi стварэння дзяржаўных арганiзацый культуры ўлiчваюцца асаблiвасцi развіцця рэгіёна і галін вытворчасці.

  4. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калi такая лiквiдацыя пацягне немагчымасць выканання дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры.

  5. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, ажыццяўляюцца са згоды Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь у выпадках, калі яны:

5.1. маюць асаблiвае значэнне для захавання, развiцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры. Пералiк такіх устаноў культуры вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь;

5.2. створаны ва ўстаноўленым парадку пасля 4 жніўня 2004 г.

  1. Гэтым Кодэксам і iншымi актамi заканадаўства аб культуры могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаваннi (умовы), пры выкананнi якiх дапускаецца стварэнне арганiзацый культуры пэўных вiдаў і тыпаў, у тым лiку патрабаваннi да складу фондаў культурных каштоўнасцей, а таксама да маёмасцi, што перадаюцца заснавальнiкам арганiзацыi культуры для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi.

  2. Пры стварэнні арганізацыі культуры змешанага тыпу, у структуру якой будзе ўваходзіць музей або бібліятэка, павінны выконвацца абавязковыя патрабаванні (умовы) для стварэння музеяў і бібліятэк, прадугледжаныя гэтым Кодэксам.

  3. Пры ліквідацыі дзяржаўнай арганізацыі культуры змешанага тыпу, у структуру якой уваходзіць бібліятэка, яе заснавальнік абавязаны забяспечыць захаванасць бібліятэчнага фонду і перадаць яго іншай дзяржаўнай бібліятэцы (бібліятэкам).

Пры ліквідацыі дзяржаўнай арганізацыі культуры змешанага тыпу, у структуру якой уваходзіць музей, яе заснавальнік у парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, абавязаны забяспечыць захаванасць музейнага фонду і перадаць яго іншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

Статья
53
Раздел
II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Глава
9. АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ