Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 60. Супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з творчымі саюзамі

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Дзяржаўныя органы садзейнічаюць забеспячэнню правоў і свабод членаў творчых саюзаў, абароне іх законных інтарэсаў, рэалізацыі статутных мэт творчых саюзаў.

  2. Дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць:

2.1. садзейнічанне рэалізацыі творчымі саюзамі культурных праектаў, стварэнню ўмоў для творчай дзейнасці членаў творчых саюзаў;

2.2. устанаўленне заахвочванняў для творчых саюзаў і іх членаў;

2.3. размяшчэнне сацыяльна-творчых заказаў;

2.4. набыццё для дзяржаўных арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, створаных членамі творчых саюзаў, а таксама маёмасных правоў на іх у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах;

2.5. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасці з актамі заканадаўства права карыстання капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі), памяшканнямі, абсталяваннем, матэрыяламі, паслугамі, сродкамі сувязі, транспартам;

2.6. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель зямельных участкаў для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аб’ектаў нерухомай маёмасці;

2.7. садзейнічанне ўступленню творчых саюзаў у міжнародныя творчыя аб’яднанні;

2.8. садзейнiчанне ўдасканальванню дзейнасцi творчых саюзаў у мэтах развiцця культуры, захаванню напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці, пераемнасці нацыянальных культурных традыцый, пашырэнню мiжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, павышэнню прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве.

  1. Творчыя саюзы спрыяюць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры ў мэтах:

3.1. забеспячэння правоў і свабод грамадзян у сферы культуры, абароны іх інтарэсаў;

3.2. садзейнічання культурнаму развіццю і эстэтычнаму выхаванню грамадзян, іх далучэння да сучасных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

3.3. рэалізацыі творчых здольнасцей (магчымасцей) асобы;

3.4. захавання самабытнасці беларускай нацыянальнай культуры і мовы;

3.5. захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі культуры;

3.6. садзейнічання міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы культуры.

  1. Умяшанне дзяржаўных органаў і службовых асоб у дзейнасць творчых саюзаў і ўмяшанне творчых саюзаў у дзейнасць дзяржаўных органаў і службовых асоб не дапускаюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Статья
60
Раздел
II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Глава
11. ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ