- Творчыя саюзы маюць права:
1.1. уносіць у дзяржаўныя органы прапановы па пытаннях культуры і сацыяльнай абароны творчых работнікаў;
1.2. атрымліваць актуальную інфармацыю аб заканадаўстве аб культуры ў частцы дзейнасці творчых саюзаў і творчых работнікаў;
1.3. уносіць у дзяржаўныя органы прапановы па ўдасканаленні заканадаўства аб культуры;
1.4. распаўсюджваць інфармацыю аб сваёй дзейнасці праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку засноўваць уласныя сродкі масавай інфармацыі;
1.5. абараняць свае правы, а таксама (па асабістых даручэннях) аўтарскія, сумежныя, іншыя правы і законныя інтарэсы сваіх членаў перад дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;
1.6. прадастаўляць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі;
1.7. ажыццяўляць дзейнасць па кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў або іншых праваўладальнікаў на калектыўнай аснове ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.
Два i больш творчыя саюзы могуць ствараць асацыяцыю (саюз) творчых саюзаў у адпаведнасцi з заканадаўствам аб грамадскіх аб’яднаннях.
Творчыя саюзы ў адпаведнасцi з iх статутамi могуць прымаць удзел у стварэнні на тэрыторыі замежных краін міжнародных грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў, уступаць у мiжнародныя творчыя аб’яднанні, саюзы, створаныя на тэрыторыі замежных краін. Творчыя саюзы могуць падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненнi i ажыццяўляць iншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству, а таксама мiжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь.
Творчыя саюзы маюць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.