- Членамі творчага саюза могуць быць творчыя работнікі і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у захаванне і развіццё культуры.
Заснавальнікі творчага саюза пасля дзяржаўнай рэгістрацыі творчага саюза становяцца членамі творчага саюза і набываюць адпаведныя правы і абавязкі.
Творчыя саюзы маюць фіксаванае членства. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца статутам творчага саюза да яго членаў (кандыдатаў у члены), павінны садзейнічаць аб’яднанню ў яго складзе найбольш кваліфікаваных прадстаўнікоў адпаведных творчых прафесій, стымуляваць развіццё іх творчага патэнцыялу і не павінны абмяжоўваць палітычныя, маёмасныя, асобасныя немаёмасныя і іншыя правы грамадзян.
Умовы і парадак прыёму ў члены творчага саюза, а таксама выхаду і выключэння з яго вызначаюцца статутам творчага саюза.