# Статья 63/1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне творчай дзейнасці, іншых напрамкаў культурнай дзейнасці творчых саюзаў


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Глава 11. ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ



1. Для матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння творчай дзейнасці, іншых напрамкаў культурнай дзейнасці творчых саюзаў, у тым ліку выканання работ (аказання паслуг), звязаных з творчай дзейнасцю, іншымі напрамкамі культурнай дзейнасці, могуць выкарыстоўвацца майстэрні (творчыя майстэрні), галерэі, выставачныя залы, студыі, лабараторыі (творчыя лабараторыі).

2. Майстэрні (творчыя майстэрні), галерэі, выставачныя залы, студыі, лабараторыі (творчыя лабараторыі) размяшчаюцца ў капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), ізаляваных памяшканнях, якія прыстасоўваюцца для ажыццяўлення творчай дзейнасці, іншых напрамкаў культурнай дзейнасці, у тым ліку выканання работ (аказання паслуг), звязаных з творчай дзейнасцю, іншымі напрамкамі культурнай дзейнасці. Пры неабходнасці майстэрні (творчыя майстэрні), студыі, лабараторыі (творчыя лабараторыі) могуць таксама прыстасоўвацца для забеспячэння жыццядзейнасці творчага работніка ў перыяд ажыццяўлення ім творчай дзейнасці, іншых напрамкаў культурнай дзейнасці, у тым ліку выканання работ (аказання паслуг), звязаных з творчай дзейнасцю, іншымі напрамкамі культурнай дзейнасці.

3. У майстэрнях (творчых майстэрнях), галерэях, выставачных залах, студыях, лабараторыях (творчых лабараторыях) могуць знаходзіцца і выкарыстоўвацца мэбля, абсталяванне, інвентар, матэрыялы, прыборы, інструменты, іншыя прылады працы, камп’ютары, аўдыявізуальныя сродкі і іншыя рэчы.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
