# Статья 65. Мецэнат культуры


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел II. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Глава 12. СПОНСАРЫ І МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ



1. Мецэнат культуры – грамадзянін, які робіць ахвяраванні ў мэтах захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі культуры, падтрымкі культурнай дзейнасці, у тым ліку захавання, развiцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры i мовы, аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, развіцця музейнай і бібліятэчнай справы, кінематаграфіі, адраджэння, захавання i развiцця нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падтрымкi таленавiтых аўтараў, калектываў мастацкай творчасцi і асобных выканаўцаў, папулярызацыі культурных каштоўнасцей беларускай нацыянальнай i сусветнай культуры.

2. Мецэнаты культуры робяць ахвяраванні ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь.

АСАБЛІВАЯ ЧАСТКА


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
