- У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;
1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.
- У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
2.1. гісторыка-культурныя каштоўнасці;
2.2. культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.3. культурныя каштоўнасцi, прапанаваныя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці;
2.4. iншыя культурныя каштоўнасцi.