Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi – культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест.
Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
2.1. нерухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння;
2.2. рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх не вядзе да страты iмі гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння.