Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 68. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасці;

ансамбля культурных каштоўнасцей – кампазіцыйна спалучаных паміж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей разам з навакольным асяроддзем, якiя размешчаны на гiстарычна сфармiраванай тэрыторыi, а таксама звязаных з iмi твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва i некропаляў разам з навакольным асяроддзем, якiя створаны адначасова або на працягу пэўнага храналагiчнага перыяду і аб’яднаны стылістычнымі асаблівасцямі і (або) функцыянальным прызначэннем;

калекцыі культурных каштоўнасцей – навукова абгрунтаванага збору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей;

камплекта культурных каштоўнасцей – набору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне;

комплексу культурных каштоўнасцей – iзаляваных або спалучаных паміж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія размешчаны побач або якія размешчаны ў розных месцах, але аб’яднаны агульнымі прыкметамі (у склад комплексу культурных каштоўнасцей як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе);

комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці – гістарычна звязаных паміж сабой некалькіх нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей разам з тэрыторыяй, непасрэдна занятай комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і (або) яе часткай. У склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці могуць быць уключаны комплекс, ансамбль, тэрыторыя, звязаная з гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і (або) яе часткай гістарычна і функцыянальна, ландшафт, культурны пласт (слой), планіровачная структура.

Статья
68
Раздел
III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
Глава
13. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ