Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 69. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi – культурныя каштоўнасцi, форма існавання (праявы) якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест.

Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці маюць матэрыяльную або нематэрыяльную форму існавання (праявы).

  1. Да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), беларуская мова (вусная і пісьмовая), іншыя мовы, іменаслоўныя традыцыі і традыцыйныя нацыянальныя формы звароту да людзей, змест геральдычных аб’ектаў, уласных геаграфічных назваў (тапонімаў) i вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.
Статья
69
Раздел
III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
Глава
13. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ