Перейти к содержимому
Нормативные акты Беларуси
Основная навигация

Статья 71. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi

Версия кодекса от 2026-10-13T07:19:09Z UTC · 2026-10-13T07:19:09Z

  1. Культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

  2. Асобныя культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены заканадаўчымі актамі да аб’ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

2¹. У выпадку прыняцця ўласнікам культурнай каштоўнасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, рашэння аб адчужэнні гэтай культурнай каштоўнасці пераважнае права яе набыцця маюць дзяржаўныя ўстановы культуры, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Парадак рэалізацыі пераважнага права набыцця культурнай каштоўнасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

  1. Пры наданнi культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.

  2. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці i якія на момант iх выяўлення або надання iм статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гісторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарча, вызначаюцца гэтым Кодэксам i грамадзянскiм заканадаўствам.

Статья
71
Раздел
III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
Глава
13. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ
Кодекс (regnum)
hk1600413
Версия снапшота
2026-10-13T07:19:09Z
Источник
etalonline.by — документ