# Статья 71. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi


Часть кодекса «Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры».


Раздел III. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ

Глава 13. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ



1. Культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

2. Асобныя культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены заканадаўчымі актамі да аб’ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

2¹. У выпадку прыняцця ўласнікам культурнай каштоўнасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, рашэння аб адчужэнні гэтай культурнай каштоўнасці пераважнае права яе набыцця маюць дзяржаўныя ўстановы культуры, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Парадак рэалізацыі пераважнага права набыцця культурнай каштоўнасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Пры наданнi культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.

4. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці i якія на момант iх выяўлення або надання iм статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гісторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарча, вызначаюцца гэтым Кодэксам i грамадзянскiм заканадаўствам.


---

Источник: <https://etalonline.by/document/?regnum=hk1600413>

Юридически значима редакция на etalonline.by.
